Сусветны банк заклікаў Беларусь пазбавіцца ад неэфектыўнага дзяржсектару


Беларусі патрэбныя структурныя рэформы, бо традыцыйныя крыніцы росту эканомікі вычарпаныя. Пра гэта ў відэазвароце на сайце Сусветнага банку заявіў кіраўнік прадстаўніцтва СБ у Менску Элекс Крэмэр.

На яго думку, структурныя змены дазволяць Беларусі стаць «больш моцнай, квітнеючай і эканамічна незалежнай ». Разам з тым эканаміст прызнаў, што сур’ёзнае пераўтварэнне будзе цяжкім.

ВІДЭА
Масква працягне выдаваць крэдыты, але ВУП зменіцца. Што чакае эканоміку перад прэзідэнцкімі выбарамі
2019.01.22 10:42

«Але чым даўжэй мы чакаем, тым складаней яно будзе. А сацыяльнае ўздзеянне такіх пераўтварэнняў можна змякчыць прынамсі за кошт узмацнення сацыяльных праграм», – адзначыў ён.

Кіраўнік прадстаўніцтва СБ падкрэсліў, што традыцыйныя крыніцы росту беларускай эканомікі – «запазычанні з-за мяжы, павышэнне коштаў на сыравінныя тавары і хуткі эканамічны рост у суседняй Расеі» – вычарпаныя.

Некаторыя прадпрыемствы прадаць, некаторыя – закрыць

Асноўнай праблемай Беларусі Элекс Крэмэр назваў неэфектыўнасць дзяржпрадпрыемстваў. Гэтак, чысты прыбытак дзяржпрадпрыемстваў знізіўся з 5,3% ВУП у 2013 годзе да 1,5% ВУП у 2018-ым, а доля стратных дзяржпрадпрыемстваў вырасла з 7,7% да 12,9%. Таксама істотна вырас дзяржаўны доўг праз тое, што Беларусь брала крэдыты за мяжой часткова на пакрыццё стратаў дзяржпрадпрыемстваў.

Аб’ектыў
Пяцігодка або хлеб. Урад Румаса прапанаваў два сцэнары выратавання гаспадаркі
2019.08.05 21:49

Паводле прадстаўніка СБ, некаторыя дзяржпрадпрыемствы трэба прыватызаваць па рынкавых цэнах, а некаторыя – закрыць. Каб зменшыць негатыўны эфект ад закрыцця, на яго думку, трэба забяспечыць звольненым работнікам магчымасць атрымаць дастатковыя дапамогі па беспрацоўі.

Элекс Крэмэр падкрэсліў, што звольненыя работнікі маглі б пайсці працаваць на прыватныя прадпрыемствы, але для гэтага трэба пазбавіцца ад няроўнага стаўлення дзяржавы да прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў. Таксама, дадаў ён, нормы заканадаўства мусяць ужывацца прадказальна і паслядоўна. Калі гэтыя змены будуць выкананыя, пачнецца рост прыток прыватных інвестыцыяў і стварэнне працоўных месцаў у прыватным бізнесе, лічыць прадстаўнік Сусветнага банку.

Hавiны
«Грошы проста з’ядаюцца». Што і хто замінаюць расці беларускай эканоміцы?
2019.07.20 12:16

Трэба разабрацца з субсідыямі на ацяпленне

Таксама, на яго думку, неабходна разабрацца з субсідыямі на ацяпленне. Сітуацыя, калі сем’і аплачваюць толькі 15,6 % яго поўнага кошту, а астатнюю частку аплачваюць або прадпрыемствы за кошт больш высокіх тарыфаў, або дзяржава за кошт субсідыяў, зніжае канкурэнтаздольнасць прадпрыемстваў і патрабуе пастаянных дзяржпазыкаў для такіх субсідыяў, мяркуе кіраўнік прадстаўніцтва СБ у Менску.

Зрабіць так, каб бедныя і сацыяльна неабароненыя сямʼі не пацярпелі ад падвышэння тарыфаў на ацяпленне, можна праз пашырэнне дзейнай праграмы субсідыяў на паслугі ЖКГ, адзначыў Элекс Крэмэр.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў