Сусветны банк апусціў Беларусь у сваім рэйтынгу


У штогадовым рэйтынгу «Doing Business» Беларусь апынулася на 49-м месцы сярод 190 краін свету. Летась мы былі на 12 пазіцыяў вышэй.

Суседзі Беларусі, апроч Украіны (64-е месца) займаюць больш высокія пазіцыі: Літва – 11-м месцы, Латвія – на 19-м, Польшча – на 40-м, а Расея на 28-м.

Крыніца: doingbusiness.org

Новая Зеландыя, Сінгапур і кітайскі Гон-Конг – прызнаныя краінамі з найлепшымі ўмовамі для бізнесу.

Аўтары рэйтынгу ацэньвалі краіны па 10 паказніках: рэгістрацыя прадпрыемстваў, атрыманне дазволаў на будаўніцтва, падключэнне да сістэмы электразабеспячэння, рэгістрацыя ўласнасці, атрыманне крэдытаў, абарона інвестараў, падаткаабкладанне, міжнародны гандаль, забеспячэнне выканання кантрактаў і даступнасць працэдуры банкруцтва.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў