Сусветная цана нафты зноў рэзка знізілася – на 8 %


У пачатку гандляванняў 23 сакавік кошт нафты на біржы абваліўся на 8 %, апусціўшыся ніжэй за $ 26 за барэль.

Паводле Investing.com, кошт Brent знізіўся да $ 25,25 за барэль, абваліўшыся на 7,78 %. WTI на той момант таргавалася на ўзроўні $ 21,55 за барэль – падзенне на 8,92 %.

На лонданскай біржы ICE, цана барэлю Brent упала на 7,14 % да $ 25,18, а WTI – на 8,27 % да $ 20,9.

Hавiны
Швейцарскі эксперт: Кошт нафты можа ўпасці да $ 10
2020.03.21 09:42

Але ўжо праз некалькі гадзін нафтавыя катыроўкі прадэманстравалі рост: цана Brent павялічылася да $ 26,27, а WTI – да $ 22,81.

На мінулым тыдні цана Brent упершыню з 2003 года апусцілася ніжэй за $ 26. На мінімуме да канца дня кошт травеньскіх ф’ючэрсаў знізілася да $ 24,72.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў