Сусветная арганізацыя здароўя: захады Беларусі падчас эпідэміі каронавірусу адпавядаюць нашым рэкамендацыям


Інфекцыйная бальніца ў Горадні.Фота — Васіль Малчанаў/«Белсат»

Сёння на афіцыйнай старонцы прадстаўніцтва Сусветнай арганізацыі здароўя ў Facebook з’явілася заява наконт COVID-19. У ёй было адзначана, што арганізацыя ўхваляе намаганні краінаў, заснаваныя на навуковым падыходзе, і падтрымлівае меры, якія прымаюцца Беларуссю.

Таксама ў сваім звароце САЗ зазначыла, што шануе своечасовы і падмацаваны падыход сістэмы аховы здароўя Беларусі.

«Значныя намаганні і рэсурсы сістэмы аховы здароўя былі накіраваныя на ранняе вызначэнне выпадкаў заражэння COVID-19 і выкарыстання лабараторнай дыягностыцы, ізаляцыю, аказанне дапамогі пацыентам і адсочванне кантактаў. Гэта ключавыя меры, якія рэкамендуе САЗ, для таго, каб спыніць перадачу і перадухіліць распаўсюд каронавіруснай інфекцыі», – гаворыцца ў заяве.

Таксама прадстаўніцтва САЗ адзначыла адкрытасць Беларусі ў справах абмену інфармацыі аб інфекцыі і своечасовай справаздачнасці да САЗ.

«Своечасовае інфармаванне і ўцягванне насельніцтва ў супрацьдзеянне COVID-19 з’яўляецца важным фактарам у вырашэнні гэтай задачы», – напісана на старонцы САЗ.

Але ў той жа час у паведамленні гаворыцца, што арганізацыя не лічыць абмежаванні на перасоўванне людзей і тавараў эфектыўнай мерай і можа адцягваць увагу ад іншых рэсурсаў.

Hавiны
«Вялікая памылка лічыць, што эпідэмія не здарыцца». САЗ заклікала да каранціну
2020.03.17 09:09

Ксенія Тарасевіч belsat.eu

Стужка навінаў