Сусветная арганізацыя здароўя паведаміла аб рэкордным прыросце COVID-19 за дзень у свеце


За 31 ліпеня ва ўсім свеце заразілася 292 527 чалавек, перадае афіцыйная старонка САЗ.

За апошні дзень у свеце адбыўся рэкордны дзённы прырост захворванняў COVID-19 – за 31 ліпеня заразілася 292 527 чалавек. Агульная лічба хворых на 1 жніўня сягнула 17 600 740 паводле звестак Універсітэту Джонса Гопкінза.

Тройка краінаў-лідараў застаецца нязменнай.

  1. ЗША (4 562 171 чалавек)
  2. Бразілія (2 662 485 чалавек)
  3. Індыя (1 695 988 чалавек)

Памерла ад COVID-19 679 600 агулам у свеце чалавек. Ачунялі – 10 342 362 чалавекі. Нагадаем, што ў Беларусі на 31 ліпеня было зарэгістравана 67 808 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў