6 кастрычніка ў Беларусі адбываліся суды над пратэстоўцамі і чарговыя затрыманні актывістаў і журналістаў. Belsat.eu падводзіць вынікі 59-га паслявыбарчага дня.
Сустрэча доўжылася 45 хвілін. Святлана Ціханоўская распавяла пра працяг мірных мітынгаў і палітзняволенных у Беларусі. Святлана падарыла Ангеле Меркель бел-чырвона-белы парасон і кнігу «Краіна Беларусь» у нямецкім перакладзе.
У сваю чаргу канцлерка ФРГ захапілася беларусамі, якія імкнуцца да свабоды і дэмакратыі, і заявіла, што ўражаная адвагай беларускіх жанчын і самаарганізацыяй грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Нямеччына не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Улады працягваюць пераслед удзельнікаў пратэстаў ды іншадумцаў.
Журналістку «Сильных новостей» Надзею Пужынскую арыштавалі на 14 содняў. Ніхто з блізкіх журналісткі гомельскага парталу «Сильные новости» не змог трапіць на паседжанне.
Галоўрэда «Сильных новостей» Ганну Якштас аштрафавалі за ўдзел у акцыі на 540 рублёў. Яна на свабодзе.
У Менску невядомыя ў масках затрымалі экаактывістку, дырэктарку ГА «Экадом» Марыну Дубіну.
Пінскаму журналісту Віктару Ярашуку прысудзілі 10 дзён. Цяпер ён мае 5 дзён для абскарджання прысуду.
Журналістка Алена Доўнар даслала ліст сяброўцы, у якім піша, што «ўсё добра, кормяць у Баранавічах смачна, іх 17 чалавек у камеры. Кніг столькі, што не прачытаць. Спяваюць, гуляюць, многа размаўляюць, трымаюцца бадзёра». Алену Доўнар, затрыманую падчас асвятлення «Жаночага маршу» ў Менску і асуджаную на 15 содняў арышту, 2 кастрычніка перавезлі з жодзінскага ізалятара ў баранавіцкі. Маўляў, у жодзінскім бракуе месцаў.
Міністр замежных справаў Польшчы Збігнеў Раў паведаміў, што амбасадары еўрапейскіх краінаў, якія акрэдытаваныя ў Беларусі будуць адкліканыя для кансультацыяў. Пра гэта Збігнеў Раў напісаў у Twitter. Пра якія дыпламатычныя місіі ідзе гаворка, Раў не ўдакладніў.
Прырост за содні 394 хворых. Міністэрства аховы здароўя канстатавала, што другая хваля каронавірусу наступіла і ў Беларусі. Паводле медыкаў, з якімі паразмаўляў belsat.eu, рост захворванняў у Беларусі пачаўся, колькасць хворых у параўнанні з летнімі месяцамі вырасце, але хваля захворванняў не будзе такой моцнай, як у Еўропе праз адсутнасць каранціну і самаізаляцыі ў першы. Памерлі 868 пацыентаў (плюс шэсць за апошнія содні).
Вакцына супраць COVID-19 можа быць гатовая да канца 2020 году, заявіў прэзідэнт Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ) падчас пасяджэння Выканаўчай рады. Пра рэгістрацыю першай у свеце вакцыны ад COVID-19 заявілі ў Расеі, яе ўжо выпрабавалі на добраахвотніках у Беларусі. Аднак дасюль трэцяя, заключная фаза выпрабаванняў вакцыны Sputnik-V не завершаная.
Пракуратура засакрэціла вынікі праверкі па фактах гвалту над затрыманымі падчас пратэстаў пасля выбараў. З адпаведным запытам у пракуратуру звярнулася «Прававая ініцыятыва», на што праваабаронцы атрымалі адказ:
«Звесткі, якія вас цікавяць, з’яўляюцца службовай інфармацыяй абмежаванага распаўсюду», – такі адказ даў намеснік пракурора Менску Кежун.
Новыя мусяць быць прызначаныя цягам 2 тыдняў. Уначы 5-га кастрычніка па ўсёй краіне прайшлі масавыя закалоты. Цягам ночы пратэстоўцы выцягнулі з-за кратаў экс-прэзідэнта і экс-прэм’ера, захапілі і падпалілі Белы дом, дзе знаходзяцца парламент і рэзідэнцыя прэзідэнта, дом ураду і мэрыю Бішкеку.
Агулам пацярпела 686 чалавек.
Прэм’ер Кыргызстану сышоў у адстаўку, прызначаны новы кіраўнік ураду. Новым прэм’ер-міністрам парламент абраў Садыра Джапарава, вызваленага з калоніі апазіцыянера.
Штаб Віктара Бабарыкі выпусціў відэазварот Марыі Калеснікавай, які быў запісаны яшчэ да арышту.
У відэа Марыя Калеснікава сцвярджае, што штаб не адмаўляецца ад ідэі правесці рэфэрэндум аб вяртанні Канстытуцыі 1994 году, а таксама ад стварэння сваёй партыі.
Аляксей Навальный даў першае вялікае інтэрв’ю пасля атручвання. У інтэрв’ю Юрыю Дудзю апазіцыйны палітык заявіў пра асабістае дачыненне Пуціна да атручвання, распавёў пра грошы на лячэнне ў нямецкай клініцы, сустрэчу з Ангелай Мэркель, што значыць быць у коме.
Жонка расейскага апазіцыянера рапавяла, што яна ўключыла Аляксею фрагмент перахопленай размовы. Той пачаў смяяцца.