Сустракаюцца Пуцін і ўкраінскі Трамп – анекдот ці рэальная перспектыва?


Уладзімір Зяленскі – гэта абсалютна віртуальны кандыдат. Кожны бачыць у ім тое, што хоча ўбачыць. Ягоныя галоўныя замежныя арыенціры не адрозніваюцца ад арыенціраў Парашэнкі або Цімашэнкі, але ўнутраная палітыка ў асноўным – загадка. Ці будзе ён моцны прэзідэнт? І чым ён падобны да кіраўніка Злучаных Штатаў Доналда Трампа? Інтэрв’ю Змітра Міцкевіча з кіеўскім палітолагам Алегам Саакянам.

Шмат хто ацэньвае, што магчымая перамога Зяленскага ў другім туры выбараў. Гэта цалкам верагодная з’ява. Гэта поўная дыскрэдытацыя дзяржаўнай улады ва Украіне?

Не, ні ў якім разе. У гэтым выпадку Зяленскі – калектыўны пратэст, які выражаецца віртуальным кандыдатам. Яго кожны можа надзяляць тымі якасцямі, якімі ён хоча. Хутчэй, гэта не будзе дыскрэдытацыяй дзяржаўных інстытутаў, да іх і так нізкі давер. І Зяленскі становіцца прадуктам гэтага нізкага даверу. Шмат у чым гэта магчымасць змяніць старых палітыкаў, расчаравацца ў магчымым інструменце замены старых палітыкаў, нарадзіцца чамусьці новаму. Бо парламенцкія выбары ў нас не за гарамі. Усё ж такі мы парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка, хоць і з вельмі моцным прэзідэнтам. Таму вельмі верагодна, што гэта створыць спрыяльную глебу на парламенцкіх выбарах, дзе можа атрымацца вельмі цікавы мікс з прычыны таго, што вызваляецца вялікі пласт электаральнага поля праз нізкія рэйтынгі старых партыяў. Там будзе вельмі цікавая бітва новых палітычных брэндаў і субʼектаў. Мы можам атрымаць дастаткова нядрэнную якасць парламенту ў гэтым булёне.

ВІДЭА
Парашэнка ці Зяленскі? За каго Сяргей Жадан
2019.04.08 14:38

Чаго можна чакаць ад самога Зяленскага як ад палітыка? І ці ёсць увогуле такі палітык?

На сёння Уладзімір Зяленскі – гэта абсалютна віртуальны кандыдат, якога кожны можа надзяляць тым, што хоча ўбачыць. Гэта чорная скрыня і не зразумела, што ў ёй. Агульныя геапалітычныя арыенціры, вядома, ён задаў – гэта еўрапейскі вектар, Расея – агрэсар, украінская мова – дзяржаўная, нейкія такія каштоўнасці, якія нічым не адрозніваюцца ні ад Парашэнкавых, ні ад Цімашэнкавых. Але ва ўнутранай палітыцы пакуль што гэта абсалютная невядомасць. Гэта пытанне, якое стаіць перад грамадствам, перад экспертамі, перад усімі астатнімі ўкраінскімі палітыкамі.

Хутчэй за ўсё гэта будзе слабы прэзідэнт, бо парламент і ўрад застаюцца яму ў спадчыну ад сённяшняй улады. Хутчэй за ўсё парламент захоча ўспомніць пра канстытуцыйную рэформу і абмежаваць ягоныя паўнамоцтвы.

Таму да заканчэння парламенцкіх выбараў казаць пра тое, што ў нас будзе сфармаваны палітык Зяленскі як прэзідэнт, мне здаецца, не выпадае. Пройдзе доўгі перыяд, месяцаў шэсць, фармавання яго як палітыка.

ВІДЭА
На працу да Парашэнкі – чэргі
2019.04.13 10:34

На гэтым фоне вельмі хочацца спытаць пра магчымую вонкавую палітыку. Уявіце сабе, як такой амаль дамованяздольны чалавек зможа весці перамовы з замежнымі лідарамі. Што ён увогуле ім скажа?

Вы вельмі здзівіцеся, але як раз Зяленскі будзе вельмі дамоваздольны. Хутчэй за ўсё ён будзе выходзіць з сітуацыйнага кантэксту і будзе вучыцца на хаду. Гэта самая вялікая рызыка. Бо ў рэчаіснасці мы не бачым ні ягонага палітычнага парадку, ягоных нейкіх канкрэтных інструментаў, якія ён вызнае. Таму гэта будзе падабенства да Трампаўскай вонкавай палітыкі, толькі ва ўкраінскіх рэаліях і такім украінскім разрэзе. Я не думаю, што гэта будзе сурʼёзная катастрофа, бо прэзідэнт усё ж не цалкам незалежны ў сваіх дзеяннях. Плюс Украіна ў сітуацыі вайны, што значна абмяжоўвае поле манеўру, прыкоўваючы досыць сурʼёзную ўвагу і кантроль з боку грамадства. Таксама ёсць і парламент, які можа надаваць па руках у любы момант. Зяленскі сказаў, што адзін з першых праектаў законаў, якія ён падасць, будзе закон аб ягоным імпічменце. Калі нават ён такога законапраекту не падасць, то ёсць наўпроставая норма Канстытуцыі, адпаведна, парламент усё адно можа пра гэта ўспомніць, стварыць хутка закон і адправіць прэзідэнта ў адстаўку. Такое таксама верагодна.

А манеўры? Якое дачыненне можа быць да Расеі? Шмат хто бачыць у Зяленскім руку Крамля. Ці можаце сказаць нешта з гэтай нагоды? І як па-вашаму ён будзе выбудоўваць дачыненні з Расеяй? Напрыклад, сустракаецца Зяленскі з Пуціным. Гэта падобна да пачатку анекдоту.

Вы маеце рацыю, гэтая сітуацыя анекдатычная. Я думаю, што Расеі ў такім выпадку правільна было б выставіць са свайго боку Маслякова. Гэта было б добрым прыколам. Але калі казаць пра сурʼёзную палітыку, то мы разумеем, што сустрэча прэзідэнтаў становіцца вынікам доўгіх перамоваў і доўгіх дамоўленасцяў. Тут вельмі цікава, хто будзе займацца вонкаваю палітыкай у камандзе Зяленскага. У любым выпадку любыя прарасейскія дзеянні, якія можа дазволіць любы ўкраінскі палітык, іх не дадуць ажыццявіць украінцы. Грамадства Украіны не ўспрыме ніякіх кампрамісаў, ніякіх крокаў насустрач Расейскай Федэрацыі ў разрэзе капітуляцыі ў расейска-ўкраінскай вайне. Таму ў гэтым выпадку я выключаю такі сцэнар. Такі прэзідэнт з такіх перамоваў проста можа не вяртацца ў краіну. Парламент возьме на сябе кіраванне, і новага прэзідэнта абяруць. Таму тут засцерагальнікаў ва ўкраінскім грамадстве дастаткова.

Зяленскаму давядзецца працаваць у досыць таксічным для яго асяродку. Я думаю, што шмат у чым ён не будзе належаць сам сабе. У тым ліку ў вонкавай палітыцы. Ён занадта будзе залежым ад унутрыпалітычнага канфлікту.

Фота + Відэа
Віктарыны, стэндапы, караоке. Якім быў кандыдат Зяленскі ў выбарчую ноч
2019.04.01 10:32

А ў дачыненні да Беларусі якой палітыкі мы можам чакаць? І якія адносіны могуць быць паміж такімі супрацьлеглымі персанажамі, як Зяленскі і Лукашэнка?

Мне здаецца, што Зяленскі дастаткова аўтарытарны ў сваіх менеджарскіх якасцях. Вельмі верагодна, што ён будзе выходзіць з досыць цвёрдай пазіцыі. Адпаведна, чакаць нейкіх саступак, мяккацеласці, маніпулявання, я думаю, не выпадае. З Беларуссю ў нас традыцыйна вельмі добрыя дачыненні, дастаткова канструктыўныя. Нават нягледзячы на расейска-ўкраінскую вайну і на саюзніцкія адносіны Беларусі з Расейскаю Федэрацыяй. Тым не менш іх атрымліваецца захоўваць на вельмі добрым узроўні. Я думаю, што калі Зяленскі і пагроза, то не ўкраінска-беларускім адносінам.

Зяленскі цяпер – гэта класічны пратэст. Больш за тое гэта інструмент пакарання старых элітаў у руках грамадства. Грамадства ўзяло вялікую палку, якую яно ўбачыла ў Зяленскім, і паспрабавала настукаць па галаве. Гэта злы жарт. Праўда, з палітыкаў або з грамадства – гэта адкрытае пытанне. Тым не менш мне здаецца, што гэтая сітуацыя непараўнальная.

Пра тое, чаму Пётр Парашэнка прайграў у першым туры, і што ён робіць дзеля таго каб выйграць? Што важна для Зяленскага перад другім турам? Глядзіце ў поўнай версіі інтэрв’ю з Алегам Саакянам у відэа вышэй.

Інтэрв’ю выйшла ў праграме «Прасвет» 12.04.2019

 

 

Стужка навінаў