Сустракаем Каляды з «Белсатам»! «Святочныя размовы»: Някляеў у Куставай


Каляды – час мараў і жаданняў, успамінаў пра цуды маленства і надзеяў на цуды будучыні.

Спецпраект каналу «Белсат» у межах «Прывату» з Валярынай Куставай – «Святочныя размовы». Госць студыі прэм’ернага выдання калядных размоваў – паэт Уладзімір Някляеў.

Ці Вы бачылі калі-небудзь, як Уладзімір Пракопавіч таўчэ мак з братам альбо ўпрыгожвае елку наўпрост у лесе? Ведаеце, як пазнаёміўся са сваёй жонкай? І як атрымалася сустрэць Новы Год у небе ажно пяць разоў запар? Пажыўшы ў Фінляндыі, чаму ён навучыўся на Радзіме Дзеда Мароза? Як бы спадар Някляеў павіншаваў грамадзянаў Беларусі ў навагоднюю ноч, каб гістарычны лёс склаўся іначай? З кім цяпер паэт сустракае святы? І як плануе правесці наступны год, нягледзячы на ўласны гараскоп? Глядзіце ў поўным відэавыпуску!

Два калядныя выданні адмысловага праекту «Святочныя размовы» – у эфіры «Белсату» 24 і 25 снежня. Яшчэ два новагоднія выданні можна будзе паглядзець 30 снежня і 1 студзеня.

24 снежня: госць – паэт Уладзімір Някляеў.

25 снежня: госць – стваральнік «Tut.by» Юрый Зісер.

30 снежня: госць – першая намесніца старшыні ТБМ, дэпутатка Парламенту Алена Анісім.

1 студзеня: госць – спартовец і музыка Віталь Гуркоў.

Глядзіце ў суботы і нядзелі а 21:10 у эфіры нашага тэлеканалу ды наўпрост – онлайн праз інтэрнэт.

Стужка навінаў