Суседнія з Беларуссю краіны пераводзяць стрэлкі гадзіннікаў


У ноч з 26 на 27 кастрычніка краіны-суседкі Беларусі перавядуць стрэлкі на гадзіну назад. Беларусь, як і Расея, ад пераводу гадзіннікаў адмовілася.

У выніку пераходу суседніх краін на зімовы час з 27 кастрычніка у Беларусі розніца з Украінай, Латвіяй і Літвой складзе адну гадзіну, з Польшчай – дзве. Розніцы ў часе з цэнтральнай Расеяй не будзе.

Мядзведзеў прапанаваў Румасу зверыць інтэграцыйныя гадзіннікі

Такая розніца будзе захоўвацца да зваротнага пераводу стрэлак у суседніх краінах, які мае адбыцца 28 сакавіка 2020 года.

У сувязі з пераводам гадзіннікаў у суседніх краінах беларускія транспартныя кампаніі – у тым ліку «Белавія» і «Беларуская чыгунка» – пераходзяць на зімовы рэжым працы.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары