Сусед мужчыны, які кінуў дзяцей у калодзеж: У яго дах «паехаў» ад пʼянства


Сусед забойцы ўласных дзяцей у літоўскай вёсцы Савячай перакананы, што мужчына здзейсніў страшнае злачынства на глебе алкагалізму.

Усю Літву скалыхнула трагедыя ў вёсцы Савячай у цэнтральнай Літве, калі бацька кінуў у калодзеж дваіх маленькіх дзяцей. Сусед, які меў зносіны з сямʼёй, дзе адбылася трагедыя, распавёў, што Аўрэліус Б. быў пʼяніцам, у яго пастаянна бывалі прыступы агрэсіі.

Сусед распавёў і іншыя дэталі: «Ён (Аўрэліус Б. – рэд.) збіваў сваю жонку, а потым ішоў на запраўку па піва. Ён ёй пастаянна пагражаў. Я думаю, што праз пʼянства ў яго «паехаў дах». Таму ён і зрабіў такое ноччу з дзецьмі».

Па словах суседзяў, Аўрэліус дзяцей не біў, толькі крычаў на іх. Сусед Рымас ні разу не бачыў, каб ён біў дзяцей. Усю злосць Аўрэліус выліваў на жонку. Па словах Рымаса, мужчына забаўляўся па-рознаму. Больш за ўсё яму падабалася накупляць піва і ехаць на трактары ў лес. Дзіцячыя грошы ён забіраў у жонкі і купляў на іх піва. Калі жанчына супраціўлялася, Аўрэліус жорстка збіваў яе і сілай забіраў грошы.

«Я на свае вочы бачыў, як ён адсек галаву сабаку. Тады ён быў пʼяны і яго раззлавала тое, што сабака брахаў. Ён схапіў сабаку і адсек яму галаву», – распавёў сусед. Мала таго, Аўрэліус зрабіў гэта на вачах у аднаго з дзяцей.

Суседка Даля распавяла, што каля 3 гадзін ночы, калі яна зразумела, што адбываецца ў вёсцы, яна сама збегла з дому. «Я вельмі спалохалася. Не вядома было, злавілі яго ці ён на волі. У палях жывем, хто заўгодна тут можа напасці і ўварвацца ў дом», – распавяла жанчына.

Даля сказала, што Аўрэліус Б. піў, як і ўсе ў вёсцы – калі ў яго былі грошы. «Ці дакладна ён біў жонку, не ясна. Ніхто да іх не хадзіў, але я чула, што біў праз грошы», – сказала жанчына.

Аўрэліус Б. затрыманы. У яго засталося яшчэ двое няпоўнагадовых дзяцей.

МЯ, паводле delfi.lt

Стужка навінаў