Сур'ёзнае ДТЗ у цэнтры Гомля: аўта разарвала, двое загінулых, двое пацярпелых


Загінуў кіроўца і жанчына-пешаход, яшчэ дзве жанчыны-пешахода шпіталізаваныя ў цяжкім стане.

Фота: ТГ-канал NEXTA Lite

Сурʼёзнае ДТЗ адбылося позна вечарам, каля 23:00 у цэнтры Гомля. Як распавядаюць відавочцы, аўтамабіль урэзаўся ў слуп. На фота бачна, што аўта разарвала на часткі.

ДТЗ адбылося на вуліцы Савецкай, 12. Як паведамляе УУС Гомля, аўтамабіль «БМВ 740» рухаўся на вялікай хуткасці па цэнтральнай вуліцы ў бок плошчы Леніна. Кіроўца не справіўся з рухам, выехаў на тратуар і наехаў на трох жанчын-пешаходаў, а потым урэзаўся ў слуп.

Фота: «ЧП Гомель»

Два чалавекі – кіроўца і жанчына-пешаход загінулі на месцы. Яшчэ дзве жанчыны шпіталізаваныя з цяжкімі траўмамі.

На месцы здарэння працуюць следчыя, ДАІ і МНС.

Фота: «ЧП Гомель»

ВЯ Belsat.eu

Стужка навінаў