Супрацоўнікі МНС выратавалі казу


Жывёла звалілася ў калодзеж у вёсцы Ладыжын і не магла самастойна выкараскацца.

Учора супрацоўнікі Калінкавіцкага МНС выехалі ратаваць казу. Пасля прыбыцця да месца здарэння высветлілася, што калодзеж, у які звалілася каза, дастаткова глыбокі – каля 3,5 метраў. Да таго ж ён часткова запоўнены вадой. Пры дапамозе адмысловага абсталявання жывёліну выцягнулі. Як паведамляюць ратавальнікі, жывёліна не пацярпела і ў ветэрынарнай дапамозе не мае патрэбы.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў