Супрацоўнікі менскага метро пратэстуюць. ВІДЭА


Яны далучыліся да агульнай забастоўкі, мэта якой – абараніць свой голас, паведамляе шэраг медыяў і Telegram-каналаў.

Супрацоўнікі менскага метро пратэстуюць супраць вынікаў выбараў. Яны выйшлі на плошчу Незалежнасці ў Менску і ўтварылі ланцуг салідарнасці. «Наша ніва» паведамляе, што ў пратэсце бярэ ўдзел каля 150 чалавек. Яны трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі.

Нагадаем, што ўжо некалькі дзён па ўсёй краіне праходзяць масавыя забастоўкі. Страйкуюць працоўныя на самых розных і буйных прадпрыемствах: БелАЗ, МТЗ, МАЗ, «Белкалій», «Гродно-Азот». Далучыліся да страйкаў і супрацоўнікі ПВТ.

Галоўная мэта – прызнанне сапраўдных вынікаў выбараў.

Абнаўляецца
Шматтысячны мітынг каля Дому ўраду. Вайскоўцы апусцілі шчыты. ОНЛАЙН, ВІДЭА, ФОТА
2020.08.14 11:03

КТ belsat.eu

Стужка навінаў