Супрацоўнікі газеты «Навука»: «Мы працуем у штатным рэжыме»


Раней паведамлялася аб ператрусе ў рэдакцыі газеты «Навука», якая знаходзіцца ў будынку Акадэміі Навук.

Галоўны рэдактар выдання Сяргей Дубовік на пытанне belsat.eu, што цяпер адбываецца, адказаў: «Без каментароў».

Яшчэ адна супрацоўніца рэдакцыі, спецыялістка па маркетынгу Алена Вярнікоўская, заявіла:

«Мы ўсе працуем у штатным рэжыме. галоўны рэдактар цяпер на месцы, у сваім кабінеце. Нічога больш не магу вам сказаць».

Раней сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў паведаміў аб ператрусе ў рэдакцыі газеты «Навука». Галоўны рэдактар РУП «Выдавецкі дом «Беларуская Навука» Аляксандр Дудзік пацвердзіў, што выданне працуе ў звычайным рэжыме. Інфармацыі аб затрыманнях сярод яго супрацоўнікаў пакуль няма.

Раней стала вядома аб крымінальнай справе, якую СК распачаў за нібыта «несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі» (арт. 349 КК Беларусі). З ператрусамі прыйшлі ў TUT.BY і БелаПАН. Затрыманыя 5 чалавек: Марына Золатава, Ульяна Бабаед, Галіна Уласік, Ганна Калтыгіна, Тацяна Каравенкова.

Hавiны
Журналісты застануцца за кратамі на 3 дні, – дачка затрыманай рэдактаркі TUT.BY
2018.08.07 13:05
Стужка навінаў