Супрацоўнікі ФСБ Расеі дзве гадзіны рэзалі рукі студэнту, каб той прызнаўся ў тэрарызме


Марат Нігматулін, студэнт філасофскага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту распавёў, што яго катавалі двое мужчынаў, якія прадставіліся супрацоўнікамі ФСБ, патрабуючы ад першакурсніка яўкі з пакаяннем, пра гэта піша tvrain.ru.

Студэнт распавёў, што 20 лістапада ў будынку МДУ яго спынілі двое мужчын, якія прадставіліся супрацоўнікамі ФСБ і запатрабавалі прайсці з імі. Марат Нігматулін адмовіўся ад патрабавання, але ў выніку яго пачалі біць і пацягнулі ў чытальную залю бібліятэкі.

«Яны пачалі патрабаваць, каб я напісаў яўку з павіннай, дзе распавёў пра тое, што я быццам бы «стварыў тэрарыстычную арганізацыю колькасцю ў сто асобаў», «зладзіў тэракты ў Керчы, Архангельску і Благавешчанску», «устанавіў шчыльныя сувязі з нямецкай, французскай, брытанскай і кубінскай выведкамі», «шмат гадоў працаваў на Ватыкан», «прадаваў замежнікам вайсковыя сакрэты Расеі», – сказана ў заяве студэнта.

На адмовы студэнта прызнаць нешта з гэтага спісу супрацоўнікі ФСБ рэзалі яму рукі складным нажом. Нігматулін, паводле яго словаў, налічыў 22 парэзы. Катаванні працягваліся каля дзвюх гадзінаў.

Летась Марата Нігматуліна асудзілі на хатні арышт паводле артыкулу аб апраўданні тэрарызму. Юнак, пасля стральбы ў Керчанскім каледжы, прыклеіў на будынкі Пенсійнага фонду і лячэбна-дыягнастычнага цэнтру Мінабароны ў Маскве ўлёткі, паводле якой невядомая арганізацыя «Рэвалюцыйныя школьнікі» брала на сябе адказнасць за страляніну. Свой учынак Нігматулін тлумачыў тым, што намагаўся зрабіць уражанне на аднакурсніцу.

Hавiны
Полацкі блогер распавёў пра катаванні ў міліцыі. Следчы камітэт не спяшаецца з праверкай
2019.10.29 13:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў