Супрацоўнік міліцыі: прагаласаваць да чацвярга, у пятніцу падаць спісы, хто галасаваў датэрмінова


У рэдакцыю belsat.eu даслалі аўдыё-запіс, на якім супрацоўнік міліцыі распавядае свае ўражанні ад удзелу ў датэрміновым галасаванні і тлумачыць, чаму быў вымушаны ісці на выбары раней за асноўны дзень галасавання.

«Я прыязджаю на выбарчы ўчастак <…&gt; стаіць камісія, я даю пашпарт, яны па спісах спраўджваюць, маўляў, бярыце бюлетэнь. Я бяру бюлетэнь, пайшоў, прагаласаваў, зразумела. Гляджу, з адваротнага боку на бюлетэні нібы нехта асадку распісваў, нейкая клякса і ўсё, ні подпісаў, нічога.

Я кінуў бюлетэні ў урну, а ўвечары чытаю, што Ціханоўская звярталася, каб не галасавалі датэрмінова і звяртала ўвагу, што на бюлетэні павінныя быць подпісы чальцоў камісіі, а ў мяне там было нешта не зразумелае, быццам бы нехта распісваў асадку.

https://www.facebook.com/BELSAT.TV/videos/1015887902161094/

У ведамасці я распісаўся, што бюлетэнь атрымаў, так мой бюлетэнь можна ўжо выкінуць спакойна ў сметніцу, дастаць бюлетэнь з подпісамі чальцоў камісіі, паставіць галачку насупраць каго трэба і прагаласаваць.
Нам на працы сказалі, што апошні тэрмін – чацвер. Усе павінныя прагаласаваць датэрмінова. У пятніцу сказалі падаць спісы – хто галасаваў, хто не галасаваў.

Гэтыя выбары цалкам сфальсіфікуюць, бо міжнародных назіральнікаў не дапусцілі, расейскіх не дапусцілі, нашых практычна таксама няма. А ёсць толькі назіральнікі з БРСМ», – распавёў міліцыянт.

АА Belsat.eu

Стужка навінаў