Супрацоўнік БТ звярнуўся да калег

У рэдакцыю Belsat.eu патрапіў ліст ад мужчыны, які прадставіўся супрацоўнікам БТ. Асістэнт гукарэжысёра заклікае калег з Белтэлерадыёкампаніі далучыцца да страйку. Прыводзім ліст без купюр. Арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваныя.

Калегі! Сярод вас ёсць рэжысёры, аператары, гукарэжысёры, інжынеры, тэхнікі, журналісты, рэдактары, вядоўцы, дыктары, каментатары і многія іншыя высакакласныя прафесіяналы тэлебачання і радыё. Але сёння я, Зуеў Андрэй Уладзіміравіч, асістэнт гукарэжысёра, хачу звярнуцца да вас як грамадзянін Рэспублікі Беларусь да грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. Як роўны да роўных.

Лукашэнка: выбары прайшлі як свята, але тыя, хто захацеў яго сапсаваць, засвяціліся яшчэ ярчэй

Я не буду лішні раз казаць пра беззаконне, якое дзеецца цяпер на нашых вачах. Яно відавочнае кожнаму. Скажу толькі, што ў г. зв. «улады» засталося толькі дзве прылады падаўлення волі народа, яе кроў і паветра: дубінка і рупар.

І калі з дубінкамі беларусы ўжо навучыліся спраўляцца на вуліцах і плошчах сваіх гарадоў, то перакрыць кісларод рэжыму пад сілу толькі нам – супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі.

Калегі, я заклікаю вас далучыцца да Усебеларускага страйку, які ўжо падтрымалі работнікі БМЗ, а ў 12:00 у аўторак 11 жніўня падтрымае ўся краіна. Кідайце працоўныя месцы прама цяпер.

Зыходзьце з-за камер, кідайце пульты, пакідайце студыі, апаратныя і кабінеты! Не выходзьце на працу ні сёння, ні заўтра! Хай нагі нашай не будзе ў сценах БТ да таго часу, пакуль дыктатар не складзе паўнамоцтвы.

Хай на прапагандысцкім тэлебачанні застанецца адзін Эйсмант, і хай ён сам заменіць усіх нас – спецыялістаў экрану.

Я кажу гэта без страху і заклікаю да кожнага, хто прачытае мае словы:

«Час ісці наперад з паднятым забралам. Ніякіх больш «вы ж самі ўсё разумееце». Ніякіх эўфемізмаў. Час назваць рэчы сваімі імёнамі. Калі вы перажываеце за свой матэрыяльны дабрабыт, за свой статус, то зірніце на шматлікія прыклады ўзаемадапамогі, якія ўпрыгожылі сабой хроніку гэтага лета. Зірніце на ініцыятывы BY_help і Bychange.me. Беларусы не дадуць беларусаў у крыўду.

Смерць чыноўніка

Калі вы баіцеся за сваё здароўе і свабоду – што ж. Запомніце раз і назаўсёды: іх галоўны метад – зусім не гвалт, а страх гвалту, страх чорнага варанка, страх, страх, страх – не працуе, калі сутыкаецца з адважнымі людзьмі. А я ведаю, што ў кожным з нас хаваецца значна больш адвагі, чым нам здаецца. Уставайце ў поўны рост і кажаце ва ўвесь голас!»

Далучайцеся да Усебеларускага страйку і раскажыце пра яе сваім сваякам, сябрам і калегам! Кідайце эфір! Толькі наша салідарнасць і рашучасць дапамогуць хутчэй перавярнуць цёмную старонку беларускай гісторыі.

Жыве Беларусь! Далучайцеся да Усебеларускага страйку!

***

Нагадаем, раней сышла з БТ вядучая Каця Пытлева. Таксама працу на дзяржаўных тэлеканалах з-за выказвання сваёй грамадзянскай пазіцыі страцілі Дзмітрый Кахно, Дзмітрый Урангель, Артэміс Ахпаш, Антон Мартыненка, Меліціна Станюта.

Hавiны