Супраць Віктара Медведчука распачалі крымінальную справу. Тры тыдні таму ён сустракаўся з Лукашэнкам


Генпракуратура Украіны распачала крымінальную вытворчасць супраць палітыка Віктара Медведчука па падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе і сепаратызме. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Facebook» паведаміла прэс-сакратарка Генпракуратуры Ларыса Саган.

«Кіраўнік прарасейскай арганізацыі «Украінскі выбар – права народа» і кіраўнік палітрады партыі «Апазіцыйная платформа – За жыццё» Віктар Медведчук зрабіў гучную заяву на партыйным з’ездзе 29 студзеня 2019 у г. Кіеве, заявіўшы пра неабходнасць стварэння так званага «аўтаномнага рэгіёну Данбас» з уласным парламентам і ўрадам, а таксама аб замацаванні такога статусу ў Канстытуцыі Украіны», – напісала Сарган.

Прэс-сакратарка адзначыла, што план Медведчука прадугледжвае стварэнне на Данбасе аўтаномнага рэгіёну ў складзе Украіны, а дамоўленасці павінны праходзіць у «чатырохкутніку Кіеў-Данецк-Луганск-Масква».

У ГПУ падкрэслілі, што Канстытуцыя вызначае Украіну як унітарную дзяржаву, а Расея, падтрымліваючы баевікоў на Данбасе, праводзіць агрэсіўныя дзеянні. Улічваючы гэта, заклікі да «аўтаномнасці рэгіёну» могуць спрыяць падрыўной дзейнасці РФ. Такім чынам, у дзеяннях Медведчука заўважылі прыкметы злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт.110 КК Украіны (замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны) і ч.1 ст.111 КК Украіны (дзяржаўная здрада).

5 лютого 2019 року Генеральною прокуратурою України за зверненням народного депутата Тетерук Андрій до ЄРДР внесені…

Opublikowany przez Лариса Сарган Wtorek, 5 lutego 2019

«У дадзеным выпадку абвешчаны заклікі да змены межаў тэрыторыі Украіны і адначасова аказваецца дапамога Расейскай Федэрацыі ў правядзенні падрыўной дзейнасці супраць Украіны, падтрымліваецца агрэсіўная дзейнасць і сепаратысцкія настроі», – патлумачыла прэс-сакратар генпракурора.

  • Тры тыдні таму, 14 студзеня, Віктар Медведчук наведаў Менск, дзе правеў перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Гаворка ішла пра шляхі ўрэгуляванне канфлікту на Данбасе. «Вы валодаеце інфармацыяй і пра палітыку, гэтай унутранай палітычнай кухні, якая цяпер разгортваецца. З пункту гледжання нашых далейшых паводзінаў – Беларусі – нам вельмі важная ваша інфармацыя. Вы павінны мяне неяк зарыентаваць у гэтай сітуацыі», – сказаў тады Лукашэнка.
  • Віктар Медведчук – былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны (2002-2005 гг), дэпутат Вярхоўнай Рады трох скліканняў. Рух «Украінскі выбар», створаны Медведчуком у 2012 годзе, выступае супраць еўрапейскага курсу Украіны. Пасля пачатку вайны на Данбасе палітык выступаў пасярэднікам у перамовах па ўрэгуляванні канфлікту. Хросным бацькам малодшай дачкі Медведчука Дарʼі зʼяўляецца Уладзімір Пуцін.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў