Супраць п'янства і распусты на Цвер з самалёта вылілі 70 літраў святой вады


11 верасня ў небе над расейскаю Цверю вылілі 70 літраў свянцонай вады, каб пазбавіць жыхароў гораду пянства і распусты. Арганізатарам падзеі выступіў святар Прыходу сабору ў гонар іконы Божай Маці «Неўпівальная Чара» Аляксандр Гарачаў.

Традыцыя аблятаць горад з абразом «Неўпівальная чаша» ідзе з 2006 года, паведамляе сайт tvernews.ru.

Hавiны
Шаманы, будыйскія ламы і праваслаўныя вернікі дапамагаюць змагацца з пажарамі ў Сібіры
2019.08.01 17:27

«Хочаце – верце, хочаце – не, але аднойчы, убачыўшы які праляцеў самалёт, муж сказаў сваёй жонцы, што ён завяжа з алкаголем. І завязаў. А цяпер з намі прыехалі дзве пары, якія ўзʼядналіся дзякуючы збавенню мужчыны ад пʼянства ў Цверы», – заявіў святар.

Святары прывезлі з сабой 70 літраў асвячонай вады, абразы і мошчы цвярскіх святых. Айцец Аляксандр на вышыні 200-300 метраў ліў з чары на горад святую ваду, а мясцовы мітрапаліт Сава чытаў малебен, каб засцерагчы горад ад няшчасцяў.

На заўвагі, што такія дзеянні выклікаюць смех, святар адзначыў, што ўсё адно працягне прапагандаваць не ўжываць алкаголь і наркотыкі ды не распуснічаць.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў