Супраць NEXTA распачалі крымінальную справу – пагражае да 15 гадоў


Галоўнае ўпраўленне крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС Беларусі распачало справу ў дачыненні да блогера NEXTA.

Паводле дакументу, які выклаў сам блогер, у дачыненні да Сцяпана Пуцілы (больш вядомага як NEXTA) распачатая крымінальная справа паводле частак 1 і 3 артыкулу 293 КК.

За арганізацыю «масавых закалотаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады», а таксама за навучанне ці іншую падрыхтоўку асобаў для ўдзелу ў такіх закалотах, а таксама фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці, блогеру пагражае да 15 гадоў зняволення.

Крымінальную справу вядзе намеснік начальнік упраўлення палкоўнік Максім Свірыд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў