Супраць экс-міністра абароны Украіны распачалі крымінальную справу за дзяржздраду ў інтарэсах Расеі


Былому міністру абароны Украіны Дзмітрыю Саламаціну абвешчана падазрэнне аб удзеле ў складзе злачыннай арганізацыі экс-прэзідэнта Віктара Януковіча. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Юрый Луцэнка.

Таксама Саламаціну інкрымінуецца завалоданне чужой маёмасцю ў асабліва буйных памерах шляхам злоўжывання сваім службовым становішчам, здзяйсненне дзяржаўнай здрады ў інтарэсах Расейскай Федэрацыі, падрыў абароназдольнасці, дзяржаўнай і эканамічнай бяспекі Украіны шляхам здзяйснення наўмысных дзеянняў, накіраваных на выцясненне Украіны з сусветных рынкаў зброі на карысць РФ.

«Толькі наўмысныя дзеянні Саламаціна па зрыву кантракту паміж дзяржаўным прадпрыемствам «Харкаўскае канструктарскае бюро па машынабудаванню імя Марозава», дзяржаўным прадпрыемствам «Антонаў» і дзяржаўным прадпрыемствам «Прагрэс» і Мінабароны Рэспублікі Ірак на пастаўку, рамонт, абслугоўванне вайсковай тэхнікі прывяло да стратаў Украіны на USD 560 млн», – падкрэсліў Луцэнка.

Департаментом міжнародно-правового співробітництва ГПУ оголошено підозру колишньому Міністру оборони України Саламатіну…

Opublikowany przez Юрій Луценко Poniedziałek, 14 stycznia 2019

  • Дзмітрый Саламацін узначальваў міністэрства абароны Украіны і быў сябрам Рады нацыянальнай бяспекі і абароны з лютага па снежань 2012 года. Пасля Еўрамайдану Саламацін з’ехаў у Расею.
  • Папярэдніка Саламаціна на пасадзе міністра абароны Міхаіла Ежэля ў 2014 годзе таксама вінавацяць у падрыве абароназдольнасці Украіны. Цяпер ён атрымаў палітычны прытулак у Беларусі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў