«Супермаркет будучыні»: паглядзіце, як выглядае першая крама без касаў і прадаўцоў


Асаблівасць новай крамы – у ёй няма чэргаў.

Першая цалкам аўтаматызаваная крама Amazon Go адчынілася ў Сіэтле.

Перад наведваннем крамы трэба спампаваць мабільнае прыкладанне. Пры ўваходзе ў краму тэлефон скануецца на турнікетах. У іх выкарыстоўваюцца алгарытмы машыннага навучання і камп’ютарнага зроку, якія адсочваюць тавары, якія пакупнікі бяруць з паліцаў.

За пакупнікамі сочаць шматлікія камеры – яны адсочваюць, што ўзяў чалавек і аўтаматычна дадаюць тавар у чэк. Калі чалавек перадумаў і вярнуў прадукт на паліцу, чэк будзе скарэктаваны.

Выбраўшы тавар, можна проста выйсці з крамы. Грошы аўтаматычна спісваюцца з рахунку праз прыкладанне на смартфоне. Пры гэтым неабавязкова трымаць тэлефон перад счытвацелем коду.

ДР belsat.eu

 

 

Стужка навінаў