«Сумнеўныя сэлфі», «адэкватныя паводзіны»: МУС даў каманду «ату яго», каб абараніць гарадавога


На сайце МУС з’явіўся тэкст, у якім удзельнікаў флэшмобаў каля помніка гарадавому вінавацяць у спробе зрабіць «танны піяр». А патэнцыйных ахвотных зрабіць сэлфі з царскім паліцэйскім пужаюць Канстытуцыяй.

Паводле МУС, помнік гарадавоіу апынуўся ў «цэнтры нездаровай ўвагі».

Hавiны
Падлетка, які даў аплявуху гарадавому, не пакараюць
2018.11.29 13:06

«Дзёрзкая аплявуха, флэшмоб і сумнеўныя сэлфі, хуліганскія выхадкі – чаго толькі не выпала на долю бронзавай фігуры гарадавога. Дзе ж тая мяжа дазволенага, пераступаючы якую чалавек становіцца правапарушальнікам? Паспрабуем разабрацца», – гаворыцца ў інструкцыі па карыстанню помнікам ад МУС.

Неадукаваныя людзі парушаюць Канстытуцыю

ВІДЭА
Камінг-аўт года: Шуневіч прызнаўся, што пакаянне падлетка перад помнікам – ягоная ідэя
2018.12.06 11:04

«Нездаровы ажыятаж, наўмысна падагрэты асобнымі грамадзянамі вакол скульптурнай групы, не мае нічога агульнага з нармальным і зразумелым жаданнем мінакоў дакрануцца да славутасці, сфатаграфаваць яе ці сфатаграфавацца разам з ёй. У рэшце рэшт, успомніць гістарычнае мінулае.

Спецыяльна спланаваныя акцыі і флэшмобы, правакацыі, інакш як імкненнем атрымаць танны піяр разглядацца не можа. Такія ўчынкі сведчаць у першую чаргу пра нявыхаванасць і невуцтва асобаў, якія іх здзяйсняюць. У асобных жа выпадках яны могуць трактавацца як наўмыснае ігнараванне нормаў права. Абавязкам кожнага, хто знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зʼяўляецца падпарадкаванне Канстытуцыі і законам», – гаворыцца ў тэксце.

Ату яго

«Дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, кваліфікуюцца паводле артыкула 339 (Хуліганства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Заканадаўства не ўтрымлівае канкрэтны пералік хуліганскіх дзеянняў, і кожны факт ацэньваецца індывідуальна. Парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў або правядзення несанкцыянаваных можа прывесці да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці», – нагадвае МУС.

Прыязджайце да нас на Калыму

«А той, хто палічыць, што ягоныя правы і законныя інтарэсы ўшчэмленыя дзеяннямі супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, можа абскардзіць гэтыя дзеянні ў судзе або ў пракурора».

Таксама МУС абяцае не караць тых, хто будзе «адэкватна» паводзіць сябе побач з помнікам.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў