Сумесны юбілейны канцэрт Вайцюшкевіча і Някляева ў Вільні (віза бясплатная)


4 сакавіка адбудзецца супольны канцэрт спявака Змітра Вайцюшкевіча і паэта Уладзіміра Някляева з удзелам “WZ-Orkiestra” пад назваю «Нашы каханыя». Беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы пры дапамозе МЗС Літвы.

У праграме лепшыя кампазіцыі 10 гадовага плённага супрацоўніцтва Вайцюшкевіча і вершы Уладзіміра Някляева ў выкананні аўтара. Дуэт пачынаўся з працы над альбомам «Танга з ружай», выдадзенага напрыканцы 2006 года. У які ўвайшло шмат выдатных песень, якія былі ў іншых альбомах Вайцюшкевіча.

– Наш праект перарос у сяброўства і сталы творчы тандэм кампазітара і паэта, што зараз бывае вельмі рэдка. Упершыню мы робім супольную музычна-паэтычную праграму, дзе будзе і лепшае, і новае, і нечаканае, – распавядае Зміцер Вайцюшкевіч. – Мы з Уладзімірам Пракопавічам будзем разам ствараць святочны настрой з нагоды нашага юбілею і надыходзячага вясновага жаночага свята, якое нам абодвум вельмі падабаецца. А яшчэ акурат на тыя выходныя прыпадае літоўскае свята Казюкас. Таму будзе шмат флюідаў шчасця: і на канцэрце, і па-за яго межамі.

Зміцер Вайцюшкевіч «На каляды» (словы Уладзіміра Някляева)

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 3 да 5 сакавіка ўключна ведаецца грамадзянам Беларусі на падставе набытых у Беларусі квіткоў на імпрэзу. Падаць дакументы на бясплатную візу трэба ад 15 студзеня да 15 лютага ўключна. Парадак разгляду візавых хадатайніцтваў спрошчаны, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрабуюцца. Пакрокавая інструкцыя.

Квіткі: ад 31,5 да 47,5 рублёў.

Продаж без камісіі: «Тэатральна-канцэртная каса» (Менск, вул. Калініна 5), з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 19.00.

Агульны продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by.

Пляцоўка: Дом польскай культуры – Вільня, вул. Наўгардуко, 76.

Пачатак мерапрыемства: уваход з 18.00, пачатак з 19.00 (час літоўскі).

Інфалінія ў Беларусі: +375 29 628 4114

ГВ, belsat.eu

Стужка навінаў