Суды за акцыю 24 лістапада: справа Мікалая Статкевіча не разглядалася


Пратаколы на журналістаў скасавалі, а праваабаронцаў будуць судзіць.

У судзе Маскоўскага раёну Менску 7 снежня сёння разглядаюць адміністратыўныя справы Антона Жылко, Станіслава Паўлінковіча і Андрэя Давідовіча. Пратаколы па арт.23.34 КаАП на актывістаў склалі яшчэ 24 лістапада за ўдзел у акцыі, прысвечанай гадавіне рэферэндуму 1996 года і ўшанавання памяці зніклых палітыкаў у Менску.[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZkdjWmtKeEdCdDglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Вядомыя вынікі суду над назіральнікамі і ўдзельнікамі акцыі 24 лістапада. 

Суддзя Максім Сушко, не пачынаючы працэсу над Сяргеем Каспяровічам паведаміў, што ягоная справа таксама накіроўваецца на дапрацоўку, і таму «працэсу сёння ня будзе».

Суддзя Віктар Казак прыняў рашэнне пакараць удзельніка акцыі 24 лістапада Антона Жылко штрафам у памеры 3 мільёны 600 тысяч рублёў (20 базавых велічынь).

Адміністратыўная справа Мікалая Статкевіча разглядацца ня будзе, паколькі палітык у суд не зʼявіўся.

Станіслава Паўлінковіча суд пакараў штрафам у памеры 25 базавых велічынь.

Суддзя Вольга Лістраценка адправіла пратакол, складзены на Андрэя Давідовіча на дапрацоўку. Справу Паўла Севярынца таксама, паведаля ПЦ«Вясна».


 

Таксама сёння ў гэтым жа судзе пройдуць суды над назіральнікамі ад праваабарончага цэнтру «Вясна» і Беларускага Хельсінскага камітэут Наталляй Сацункевіч і Сяргеем Каспяровічам.

Падчас выканання сваіх абавязкаў на мерапрыемстве назіральнікі трымаліся адасоблена ад удзельнікаў і былі абазначаныя спецыяльнымі бэйджамі і сінімі камізэлькамі, паведамляе сайт ПЦ «Вясна». Тым не менш міліцыянты палічылі праваабаронцаў удзельнікамі акцыі і склалі на іх пратаколы.

Праваабаронцы ўжо паінфармавалі спецыяльных дакладчыкаў ААН пра ціск на праваабаронцаў і журналістаў, а таксама звярнуліся ва УУС Менгарвыканкаму па прычыне адміністрацыйнага пераследу назіральнікаў.

Падчас акцыі 24 лістапада адміністрацыйныя пратаколы былі складзеныя і на журналістаў Дзмітрыя Галко («Новы час»), Галіну Абакунчык («Радыё Свабода»), Кацярыну Андрэеву («Народная воля»). На наступны дзень пратаколы, складзеныя на журналістаў, былі скасаваныя.

Таксама пратаколы склалі і на арганізатараў акцыі Мікалая Статкевіча і Уладзіміра Някляева.

«Пасля таго, як перайшлі на журналістаў, я ўжо сышоў, але падазраю, што пачалі складаць пратаколы адзін на другога – самі на сябе. Бо, мабыць, была пастаўленая задача скласці як мага большую колькасць пратаколаў. Каб людзі баяліся. Старая тактыка – запалохаць складаннем пратаколаў арганізатараў акцыі – не спрацавала. Спрабуюць запалохаць удзельнікаў», – так у дзень акцыі Мікалай Статкевіч пракаментаваў дзеянні міліцыянтаў у эфіры «Белсату».

НМ, belsat.eu, паводле ПЦ «Вясна»

Стужка навінаў