Судовы канвеер у Беларусі: затрыманых 14-15 ліпеня караюць арыштамі і штрафамі


У Менску і іншых гарадах Беларусі 16 ліпеня працягвалі судзіць затрыманых падчас мірных акцыяў пратэсту 14 ліпеня.

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», у Менску 16 чалавек былі пакараныя штрафамі, 13 – адміністратыўнымі арыштамі на тэрмін ад 10 да 20 дзён. Адносна двух чалавек пратаколы накіравалі на дапрацаванне.

У Берасці 7 чалавек былі пакараныя штрафамі, тры чалавекі атрымалі па 15 содняў арышту. Разгляд справа Д. Сарокі быў адкладзены праз ягонае хадайніцтва аб адвакаце. Як даведаліся праваабаронцы, пры затрыманні амапаўцы душылі Сароку, нацягвалі капюшон на галаву, у Сарокі была кроў. Скрываўленыя рэчы, якія маглі б быць доказамі на судзе, прымусілі выкінуць.

Д. Сарока пасля затрымання. Фота – spring96.org

Адзін чалавек быў пакараны 15 соднямі арышту ў Пружанах, а ў Барысаве чацвёра аштрафаваныя.

Фота + Відэа
Ноч пад будынкам РУУС. Міліцыя: «Прыходзьце яшчэ!»
2020.07.16 16:06

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў