Судна з нарвежскай нафтай для Беларусі стала на разгрузку ў Клайпедскім порце


У Клайпедскі порт прыбыло судна «Breiviken», якое прывезла 80 тысячаў тон нарвежскай нафты для беларускага нафтаперапрацоўчага заводу «Нафтан», піша interfax.

«Судна з 80 тысячамі тон нарвежскай нафты для Беларусі ўчора прыбыла ў Клайпедскі порт, цяпер вядзецца яго разгрузка».

Чакаецца, што нарвежская нафта паступіць на «Нафтан» на пачатку наступнага тыдня.

У Клайпедскім порце нафту пагрузяць у чыгуначныя цыстэрны праз тэрмінал «Klaipedos nafta», а да беларускай мяжы яе даставіць «LG Cargo», якое з’яўляецца даччыным прадпрыемствам літоўскай чыгуначнай кампаніі «Lietuvos gelezinkeliai».

Дакладны кошт нарвежскай нафты пакуль не вядомы. Але пастаўка нафты з Клайпеды ў напрамку Наваполацкага НПЗ абыдзецца Менску значна даражэй за імпарт па нафтаправодах – перавалка і транспарціроўка да завода па чыгунцы будуць каштаваць звыш $ 20 за тону.

Hавiны
Амбасадар РФ у Беларусі: Развязанне нафтагазавых пытанняў знойдуць найбліжэйшым часам
2020.01.23 09:26

Беларускія НПЗ працуюць пры мінімальнай загрузцы з 1 студзеня 2020 года. З пачаткам новага года Расея спыніла пастаўкі нафты ў нашу краіну, паколькі мінулагодняя дамова закончылася, а новую так і не падпісалі. Лукашэнка і Пуцін па выніках перамоваў у мінулым годзе так і не дамовіліся пра кошты на сыравіну для Беларусі. Цяпер нафту з Расеі на беларускія НПЗ пастаўляюць кампаніі групы «Сафмар», падкантрольнай алігарху і сябру Аляксандра Лукашэнкі Міхаілу Гуцэрыеву. Вядома, што ў студзені наша краіна атрымае каля 750 тысячаў тон нафты, што дазволіць загрузіць НПЗ усяго толькі на палову магутнасцяў.

На тле гэтага кіраўнік Беларусі запатрабаваў ад чыноўнікаў знайсці альтэрнатыву расейскай нафце. У выніку Беларусь спынілі экспарт нафтапрадуктаў, каб эканоміць рэсурсы для ўнутраных патрэбаў.

Беларускія НПЗ да гэтага часу працягваюць працаваць на мінімальнай загрузцы, якая дазваляе забяспечваць толькі тэхналагічны цыкл нафтаперапрацоўкі.

Hавiны
Чацвёртая нафтавая. Як, калі і навошта Лукашэнка ваюе з Расеяй
2020.01.15 08:12

СК belsat.eu

Стужка навінаў