Суддзя адмаўляецца прызнаць Юрыя Захаранку загінулым, як таго просіць ягоная маці


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=_VqIAAtvht0″][vc_column_text]Працягваецца акцыя падтрымання Ульяны Захаранкі, маці экс-міністра Міністэрства ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі. 17 гадоў таму палітык знік і пра ягоны лёс дасюль няма аніякіх звестак.

1 жніўня а 10-й раніцы ў Менскім гарадскім судзе будуць разглядаць скаргу маці на рашэнне суда Кастрычніцкага раёну сталіцы. Суддзя Вольга Біруля адмаўляецца прызнаць Юрыя Захаранку загінулым, як таго просіць спадарыня Ульяна.

«Кожную мінуту, кожную секунду. Як жа не ўспамінаць такога сына?», – кажа маці Юрыя Захаранкі.

92-гадовая Ульяна Захаранка чакае праўды пра лёс сына з 1999 года. Паводле дэмакратычнай супольнасці, да раптоўнага знікнення палітыка мелі дачыненне гэтак званыя «эскадроны смерці» – адмысловае фармаванне, створанае для вынішчэння няўгодных уладам людзей.

belsat.eu

Стужка навінаў