Суд забараніў падлетку хадзіць на дыскатэкі


Суд Акцябрскага раёну Гомельскай вобласці вынес прысуд у дачыненні трох маладых людзей 18 і 16 гадоў, якіх абвінавачвалі ў зацятым хуліганстве. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога суда.

18-гадовы абвінавачаны 25 чэрвеня здзейсніў злоснае хуліганства. Затым ён жа са сваім аднагодкам уночы 1 жніўня, будучы п’янымі, на вуліцы Савецкай у гарадскім пасёлку Акцябрскі пашкодзіў рэкламны шчыт і банер на ім. Затым яны ж разам з 16-гадовым паплечнікам рукамі і нагамі пашкодзілі пяць дарожных знакаў на вуліцы Савецкая.

Hавiны
Хлопцу пагражае да 5 гадоў калоніі за тое, што дзядзька даў яму марыхуану
2019.11.05 08:38

Аднаму з маладзёнаў прызначае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на 1,5 года, ягонаму аднагодку – на 1 год.

Малодшаму абвінавачанаму абмежавалі вольны час на 6 месяцаў, усклаўшы абавязкі не наведваць дыскатэкі, знаходзіцца ўдома з 22:00 да 07:00, раз на месяц зʼяўляцца ў міліцыю. Таксама за абвінавачаным будзе ажыццяўляцца 1 год прафілактычнае назіранне.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў