Суд у Расеі асудзіў маньяка, былога міліцыянта, на два пажыццёвыя тэрміны


Міхаіл Папкоў, які раней служыў у міліцыі, асуджаны Іркуцкім абласным суд да пажыццёвага пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі асаблівага рэжыму. Гэта другі пажыццёвы прысуд для маньяка, 4 гады таму Папкоў ужо быў асуджаны да пажыццёвага тэрміна за 22 забойства. Пасля прысуду, яшчэ да адпраўкі ў калонію, ён прызнаў, што здзейсніў яшчэ 59 забойстваў і адзін замах на забойства.

Расследаванне другой справы так званага «Ангарскага маньяку» занялі каля трох гадоў, а судовы працэс доўжыўся год, піша ВВС. У выніку Папкоў прызнаны вінаватым у здзяйсненні яшчэ 56 забойстваў.

Акрамя другога пажыццёвага зняволення суд прыняў рашэнне аб яго пазбаўленні звання малодшага лейтэнанта міліцыі. Паводле слоў дзяржабвінаваўцы Аляксандра Шкінева, гэта не задаволіла Папкова, і той мае намер абскардзіць прысуд.

«Гэта пазбаўляе яго права на атрыманне пенсіі» – растлумачыў Шкінеў журналістам.

Маньяк у пагонах

Да 1998 года Папкоў працаваў аператыўным дзяжурным АУС па Цэнтральным раёне Ангарску. Паводле СМІ, як мінімум тры забойствы ён здзейсніў, калі быў на дзяжурстве – у службовай форме і выкарыстоўваючы міліцэйскі аўтамабіль. Розныя прылады забойстваў ён вазіў з сабой.

Папкоў ахвотна распавядаў следчым пра забойствы, называў сябе «чысцільшчыкам» і сцвярджаў, што забіваў толькі жанчын, «што вялі разгульны лад жыцця». На самай справе ён завабліваў у сваю машыну дзяўчат, які позна вярталіся дадому.

Целы знявечаных забойца пакідаў у бязлюдных месцах

У адным з інтэрв’ю падчас другога расследавання Папкоў заявіў, што да забойстваў яго падштурхнула здрада жонкі. Ён знаходзіў сваіх ахвяр на прыпынках або каля кафэ ў Ангарску. Часта жанчыны былі ў стане алкагольнага апʼянення. Па словах Папкова, ён караў іх за тое, што «яны кідалі мужоў і дзяцей дома і шпацыравалі, як у апошні раз».

Самай малодшай з пацярпелых было 15 гадоў

Як паведамляюць інфармагенцтвы, Папкоў выхваляўся перад сукамернікамі, што на яго рахунку больш ахвяр, чым у вядомага савецкага маньяка Андрэя Чыкацілы. Чыкаціла прызнаваўся ў 56 забойствах, у судзе было даказана 43. Папкоў за 16 гадоў, паводле следства, забіў 78 чалавек, у ліку ахвяраў маньяка і калега былога міліцыянта, забіты ў 1999 годзе.

Знявечаныя целы са слядамі сексуальнага гвалту знаходзілі ў бязлюдных раёнах Іркуцкай вобласці. Сваіх ахвяраў ён пакідаў каля трас або дарог Ангарску, некаторыя з іх былі знойдзены жывымі, але памерлі ў больніцы.

Як злавілі маньяка

У 1998 згвалтаваная дзяўчына, знойдзеная жывой, апазнала супрацоўніка Ангарскага УУС, які завёз яе ў лес, аднак справа тады засталося нераскрытай.

Следчы камітэт Расеі аднавіў расследаванне справы «Ангарскага маньяка» у 2012 годзе. Дачыненне Папкова да злачынстваў было ўстаноўлена ў 2003 годзе, дзякуючы малекулярна-генетычнай экспертызы. У пошуках гвалтаўніка і забойцы следчыя праверылі некалькі тысяч чалавек. Таксама на адным з месцаў злачынствы былі знойдзеныя сляды колаў яго асабістай «Нівы».

Папкоў планаваў набыць новы аўтамабіль і ў чэрвені 2012 года адправіўся ва Уладзівасток – там ён і быў затрыманы паліцыяй. Спачатку яму было прадʼяўленае абвінавачванне ў трох забойствах; ён напісаў яўку з павіннай, прызнаўшыся яшчэ ў 20 эпізодах.

Першы суд над Папковым таксама праходзіў у Іркуцкім абласным судзе. Прысуд быў вынесены ў студзені 2015 года.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў