Суд у Расеі аштрафаваў «Twitter» і «Facebook»


Суд Таганскага раёну Масквы аштрафаваў «Twitter» і «Facebook» на 4 мільёны рублёў кожнага (каля $ 63 тысячаў) за тое, што кампаніі адмовіліся лакалізаваць базы звестак расейцаў на тэрыторыі РФ, паведамляе «Интерфакс».

Суд прызнаў, што кампаніі вінаватыя ў правапарушэнні паводле ч. 8 арт. 13.11 КаАП РФ (невыкананне аператарам падчас збору персанальных звестак, у тым ліку з дапамогай інтэрнэту, прадугледжаны заканадаўствам РФ абавзак запісваць, сістэматызаваць, назапашваць і захоўваць персанальныя звесткі расейцаў з выкарыстаннем базаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расеі). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае штраф у памеры ад аднаго да шасці мільёнаў расейскіх рублёў (ад $ 15,7 тысячаў до $ 95 тысячаў).

Справу супраць «Twitter» і «Facebook» Раскамнагляд распачаў яшчэ 31 студзеня. Гэтыя кампаніі не выканалі патрабаванні аб размяшчэнні сервераў на тэрыторыі Расеі.

У 2016 годзе за адмову лакалізаваць звесткі расейскіх карыстальнікаў заблакавалі сацсетку «LinkedIn».

Hавiны
Facebook выдаліў дзясяткі акаўнтаў, звязаных з расейскай выведкай
2020.02.12 21:14

СК belsat.eu

Стужка навінаў