Суд у Менску апраўдаў грамадзяніна Ізраілю, якога абвінавачвалі ў забойстве 25-гадовай даўніны


Менскі гарадскі суд вынес апраўдальны прысуд у дачыненні да грамадзяніна Ізраілю, якога абвінавачвалі ў забойстве бізнесоўцы. Злачынства адбылося ў Менску ў 1993 годзе, паведамляе прэсавая служба Менгарсуда.

«Жыхар Ізраілю, якога абвінавачвалі ў наўмысным забойстве пры абцяжваючых абставінах, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, прызнаны невінаватым. Ён апраўданы за недаказанасцю ўдзелу ў здзяйсненні злачынства», – адзначаецца ў паведамленні суда.

Пры гэтым суд адмяніў меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, абвінавачванага вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Забойства бізнесоўцы адбылося ў 1993 годзе. Цела прадпрымальніка з нажавымі ранамі знайшлі ў яго кватэры. Першапачаткова ў злачынстве абвінавацілі яго знаёмую, якую асудзілі да турэмнага зняволення. Пазней следства палічыла, што ў злачынстве фігураваў і грамадзянін Ізраілю. У 2018 годзе мужчыну экстрадавалі ў нашу краіну і пачалі судзіць. 16 снежня суд вынес апраўдальны прысуд.

У Беларусі апраўдальныя прысуды выносяцца вельмі рэдка. Гэтак летась, беларускія суды асудзілі 40612 чалавек, апраўдалі – толькі 80, што складае 0,18 %.

Аб’ектыў
Праваабаронца: «У нас фактычна няма апраўдальных прысудаў»
2018.10.16 22:25

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў