Суд у Маскве падоўжыў арышт украінскім маракам


Лефортаўскі суд Масквы падоўжыў тэрмін арышту васьмярых з 24 украінскіх маракоў да 24 красавіка – іх абвінавачваюць у незаконным перасячэнні расейскай мяжы ў Керчанскай пратоцы, перадае ТАСС з залы суда.

Спачатку суддзя вынесла рашэнне ў дачыненні Рамана Мокрака, Андрэя Апрыскі, Яўгена Семідоцкага і Сяргея Цыбізава. Затым суд пастанавіў падоўжыць тэрмін утрымання пад вартай Багдана Галаваша, Сяргея Папова, Уладзіміра Тэрэшчанкі і Андрэя Шаўчэнкі.

Паседжанне адбывалася ў закрытым рэжыме, прадстаўнікоў СМІ пусцілі толькі на абвяшчэнне рэзалюцыйнай часткі.

Hавiны
Украінскія маракі назвалі сябе ваеннапалоннымі і адмовіліся даваць паказанні
2018.12.24 21:24

25 лістапада ў раёне Керчанскай пратокі расейскія памежнікі абстралялі і захапілі ўкраінскія вайсковыя караблі разам з 24 маракамі. Затрыманых украінцаў даставілі ў Крым і абвінавацілі ў «парушэнні расейскіх межаў». Пазней з Сімферопаля іх адправілі ў СІЗА «Лефортава» у Маскве.

Маракі адмовіліся даваць паказанні на допытах ФСБ, сябе яны назвалі ваеннапалоннымі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў