Суд у Маскве арыштаваў Дзмітрыя Гудкова за акцыю 27 ліпеня


Цвярскі суд Масквы арыштаваў на 30 содняў незарэгістраванага кандыдата ў дэпутаты ў Масгардуму Дзмітрыя Гудкова за заклікі выйсці на акцыю 27 ліпеня, піша «Новая газета».

Палітыка прызналі вінаватым паводле ч.8 ст.20.2 КаАП РФ (Паўторнае парушэнне арганізацыі або правядзенне публічнага мерапрыемства без падачы ва ўстаноўленым парадку паведамлення пра яго правядзенне).

Такім чынам яшчэ адзін апазіцыйны палітык апынуўся за кратамі.

Напярэдадні суд арыштаваў на 10 дзён кіраўніка муніцыпальнага акругі Краснасельскі Іллю Яшына за арганізацыю мітынгу 27 ліпеня, а пазней Троіцкі суд Масквы павялічыў тэрмін адміністрацыйнага арышту яшчэ на 10 содняў за акцыю на Трубнай плошчы 15 ліпеня. Па аналагічных справах 7 содняў адміністрацыйнага арышту атрымалі муніцыпальны дэпутат Зюзіна Канстанцін Янкаўскас, незалежны кандыдат у Масгардуму Аляксандр Салаўёў – 8 дзён, а Іван Жданаў – 15 содняў. Акрамя таго да адміністрацыйнага арышту на 10 дзён суд прыгаварыў і Юлію Галяміну.

Hавiны
У Маскве напоўніцу запушчаны судовы канвеер над апазіцыйнымі актывістамі
2019.07.29 19:57

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў