Суд У Лоеве спыніў адміністрацыйную справу супраць журналіста Кастуся Жукоўскага


23 жніўня суддзя Лоеўскага раённага суда Іван Цалкоў спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні да гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага.

Пра гэта журналіст распавёў Belsat.eu. Сам ён на судзе не прысутнічаў.

Адміністрацыйную справу супраць Кастуся Жукоўскага распачалі за сюжэт для «Белсату» («за працу без акрэдытацыі»), які выйшаў у эфіры нашага каналу 14 чэрвеня.

У відэасюжэце распавядалася пра Івана Хвоіна з вёскі Старадубка (Гомельская вобласць). Улады забілі ягоных свіней, сцвярджаючы, што гэта робіцца з-за інфекцыі свіной чумы, не выплачваючы пры гэтым ніякай кампенсацыі.

За апошнія тры гады Кастуся Жукоўскага штрафавалі за працу без акрэдытацыі 17 разоў, агульная сума штрафаў фрылансэру перавысіла $ 6 тыс.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў