Суд у Літве заблакаваў расейскі прапагандысцкі сайт Sputnik


Віленскі акруговы адміністрацыйны суд заблакаваў літоўскую старонку расейскага агенцтва Sputnik, якое ўваходзіць у медыя-холдынг «Расея Сёння», які ўзначальвае вядомы расейскі прапагандыст Дзмітрый Кісялёў. Пра гэта ў пятніцу на сваім сайце паведаміла літоўская Камісія радыё і тэлебачання, якая была ініцыятарам судовага пазову.

«Суд зацвердзіў рашэнне аб блакаванні парталу, яно ўступае ў сілу», – гаворыцца ў паведамленні.

Ведамства яшчэ 10 ліпеня прыняло рашэнне заблакаваць доступ да гэтага інтэрнэт-рэсурсу ў рамках аховы аўтарскіх правоў праз незаконнае публічнае выкарыстанне зместу, але рашэнне павінен быў санкцыянаваць суд.

На пачатку ліпеня ў камісію звярнулася нацыянальная тэлевізійная і радыёвяшчальная кампанія LRT са скаргай на тое, што літоўскі партал агенцтва Sputnik без згоды аўтара размясціў каля 1,5 тыс. артыкулаў, апублікаваных на сайце нацыянальнага вяшчальніка.

Гэтае рашэнне не звязанае са зместам, што распаўсюджвае Sputnik, хоць літоўская разведка ў мінулым годзе паведамляла, што партал з’яўляецца адным з інструментаў ажыццяўлення інфармацыйнай палітыкі Расеі ў краіне.

Чытайце таксама:

ДШ/АА, belsat.eu

Стужка навінаў