Суд у Кіеве назваў прозвішча меркаванага замоўцы забойства Бабчанкі


Следства просіць арыштаваць падазраванага ў арганізацыі «забойства» расейскага журналіста Аркадзя Бабчанкі.

Пра гэта паведаміў у «Facebook» Шаўчэнскаўскі раённы суд Кіеву.

«На разгляд у Шаўчэнкаўскі раённы суд гораду Кіеву паступіла хадайніцтва аб абранні меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай у дачыненні да Германа Барыса Львовіча», – гаворыцца ў паведамленні.

Мужчыну падазраюць у арганізацыі падрыхтоўкі да тэракту (да ўжывання зброі ў мэтах парушэння грамадскай бяспекі, застрашвання насельніцтва, паводле папярэдняй дамовы групай асобаў, што прывяло да гібелі чалавека).

Журналістам «Украінскай праўды» пацвердзілі, што гаворка ідзе менавіта пра падазраванага ў арганізацыі «забойства» Аркадзя Бабчанкі.

НМ, belsat.eu

Фотаздымак Gleb Garanich/Forum

Стужка навінаў