Суд у Кіеве арыштаваў падазраванага ў забойстве Паўла Шарамета


Украінскі вайсковец і музыка Андрэя Антоненка, якога падазраюць у забойстве журналіста Паўла Шарамета, арыштаваны на два месяцы. Такое рашэнне прыняў Пячэрскі раённы суд Кіева, піша Бі-Бі-Сі.

«Хадайніцтва задаволіць. Ужыць у дачыненні да падазраванага Антоненка Андрэя Сяргеевіча меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай тэрмінам да 8 лютага 2020 года», – заявіў суддзя Сяргей Воўк падчас судовага паседжання.

Аналагічная мера ўжытая ў дачыненні да Юліі Кузьменка, якая таксама з’яўляецца падазраванай па справе аб забойстве Шарамета.

У справе забойства Паўла Шарамета следства падазрае прынамсі пяць асобаў. Сярод іх: музыка і добраахвотнік Андрэй Антоненка, лекар і валанцёр Юлія Кузьменка, медсястра аднаго з парашутна-дэсантных батальёнаў Яна Дугар, добраахвотнікі Уладзіслаў Грышчанка і Іна Грышчанка. Інфармацыю пра расследаванне і вынясенне абвінавачванняў афіцыйны Кіеў агучыў 12 снежня.

ВІДЭА
«Берагчы як зрэнку вока. Каб ён не надзівачыў і не на*іздзеў». Усё, што вядома пра забойства Шарамета
2019.12.13 18:53
  • Паўла Шарамета забілі 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева. У яго аўтамабілі на скрыжаванні вуліц Івана Франка і Багдана Хмяльніцкага выбухнула самаробная бомба з элементамі супрацьпяхотныя міны. Журналіст памёр за лічаныя хвіліны. Была заведзеная крымінальная справа п.5 ч.2 арт.115 КК Украіны: наўмыснае забойства, здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх асоб.
  • Былы Генпракурор Украіны Юры Луцэнка назваў асноўнай версіяй забойства Шарамета помсту за яго прафесійную дзейнасць. А міністр унутраных спраў Арсэн Авакаў не выключаў, што да забойства журналіста можа быць датычнай Расея.
Стужка навінаў