Суд Рыгі асудзіў на 5 гадоў удзельніка баявых дзеянняў на Данбасе


Рыжскі акруговы суд асудзіў жыхара Даўгаўпілса Арцёма Скрыпніка да пяці гадоў пазбаўлення волі за ўдзел ва ўзброеным канфлікце ў Данбасе. Паводле следства, Арцём Скрыпнік удзельнічаў у ваенных аперацыях у Луганску і навучаў прарасейскіх баевікоў абыходжанні з зброяй.

Пра гэта паведамляе агенцтва LETA, піша DW.COM.

Як удакладняецца ў заяве прэс-службы Генеральнай пракуратуры Латвіі, на працягу двух гадоў пасля адбыцця тэрміну ў дачыненні да мужчыны будзе дзейнічаць рэжым выпрабавальнага нагляду.

Пры гэтым апраўдальны прысуд, вынесены 4 жніўня 2017 году адменены.

Паводле следства Арцём Скрыпнік быў задзейнічаны ў ваенных аперацыях у Луганску вясной 2015 года і навучаў баевікоў валодаць агнястрэльнай зброяй, а значыцца «актыўна ўдзельнічаў ва ўзброеным канфлікце, накіраваным супраць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

Як адзначаюць у Генпракуратуры, дзеянні асуджанага супярэчаць міжнароднаму праву і статуту ААН.

Hавiны
Пляменніка Дзмітрыя Кісялёва ў Нямеччыне асудзілі да турмы за рыхтаванне да ўдзелу ў вайне на Данбасе
2019.02.28 14:32

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў