Суд прызнаў экстрэмісцкім фільм блогера Паўла Спірына пра «наркатычны» артыкул


Фільм «Грань 2019» Паўла Спірына, дзе блогер абвінавачваў цэнтральны апарат МУС у датычнасці да гандлю наркотыкамі, унесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Гэтае рашэнне было прынятае 21 кастрычніка судом Цэнтральнага раёну Менску. 6 лістапада рашэнне набыло моц.

Спірын набыў вядомасць пасля свайго фільму «Айчым» пра Аляксандра Лукашэнку, дзе крытыкаваў яго і набліжаных асобаў. «Айчым» выйшаў напрыканцы 2017 году і набраў амаль 900 тысяч праглядаў на YouTube. Кансультаваў Спірына вядомы беларускі дакументаліст Юрый Хашчавацкі. Сам жа Павел не толькі не хаваў аўтарства, але і сам дасылаў спасылку на відэа чыноўнікам. Тады міліцыя распачала даследчае правяранне што да наяўнасці ў фільме прыкметаў абразы кіраўніка дзяржавы, блогеру пагражала да двух гадоў пазбаўлення волі. У выніку крымінальная справа не была распачатая.

Hавiны
«З дзяцей робяць наркабаронаў». Блогер Павел Спірын зняў фільм пра «наркатычны» артыкул
2019.06.18 16:53

14 чэрвеня 2019 года Павел Спірын выклаў на сваім канале новы фільм пад назваю «Грань 2019». Уфільме сцвярджаецца, што дачыненне да гандлю буйнымі партыямі наркатычных рэчываў мае «цэнтральны апарат МУС». Паводле блогера, падчас гэтай працы цягам месяца ён гутарыў з прадстаўніцамі руху «Маці-328», вывучаў «наркатычнае» заканадаўства, адпаведныя пастановы ўраду і публікацыі ў СМІ. Таксама ён кажа, што атрымаў інфармацыю ад дзейнага працаўніка наркакантролю МУС, якому «засталося пару гадоў да пенсіі».

Hавiны
Кніга памочніка Чэрчыля, манета Трэцяга Рэйху, украінскі магніцік і «Урок беларускай мовы». Што лічыцца экстрэмізмам у Беларусі?
2017.12.03 12:18

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў