Суд пакінуў без зменаў вырак святару-сутэнёру з Расеі, якому далі 5,5 гадоў калоніі


Асуджаны святар, архіўны фотаздымак

Віцебскі абласны суд пакінуў вырак па справе святара з Расеі без зменаў.

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік суда Наталля Платоненка.

Крымінальную справу разглядалі сёння ў апеляцыйным парадку ў зачыненым судовым паседжанні. Вырак суда Чыгуначнага раёну Віцебску – 5,5 пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, вынесены грамадзяніну Расеі за спробу зладзіць вываз дзеўчын за мяжу ў якасці прастытутак, – пакінуты без зменаў.

Пра справу святара-сутэнёра мы распавядалі раней у «Аб’ектыве». Прапануем вашай увазе наш відэасюжэт:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў