Суд аштрафаваў жыхара Магілёва за бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы


Барысаў на судзе прызнаў факт прысутнасці на гаўбцы бел-чырвона-белага сцяга, але не прызнаў віну ў пікетаванні.

Суддзя Наталля Панасенка прызнала Аляксея Барысава вінаватым у пікетаванні на ўласным гаўбцы (ч. 3. арт. 34.34 КаАП) і прысудзіла яму пакаранне ў выглядзе штрафу памерам 35 базавых велічыняў.

Акрамя бел-чырвона-белага сцяга з выяваю Пагоні ў пратаколе правапарушэння згадваюцца і дзве налепкі – з Пагоняй і лагатыпам «Страны для жизни».

Барысаў на судзе прызнаў факт прысутнасці на гаўбцы бел-чырвона-белага сцяга і дзвюх налепак, але не прызнаў сябе пікетоўцам.

belsat.eu

Стужка навінаў