Суд па справе Уцюрына будзе адкрытым


Вярхоўны Суд пастанавіў, што разглядаць справу над абвінавачанымі аб карупцыі пры пастаўках у Беларусь тэлекамунікацыйнага абсталявання будзе ў адкрытым рэжыме. Паседжанне распачнецца 10 сакавіка, паведамляе БелТА.

«Разгляд справы прызначаны 10 сакавіка на 11.00 у памяшканні суда Маскоўскага раёну Менску, калегіяльна, у адкрытым судовым пасяджэнні, з прыцягненнем запаснога суддзі і запаснога народнага засядацеля».

Абаронца аднаго з фігурантаў раней заявіў хадайніцтва, каб працэс адбываўся ў закрытым рэжыме. Але суд пакінуў зварот пакінуты без разгляду.

Андрэя Уцюрына, намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, экс-кіраўніка Службы бяспекі Лукашэнкі арыштавалі супрацоўнікі КДБ у красавіку 2019 года. Яго абвінавацілі ў атрыманні хабараў на агульную суму ў $ 190 тысячаў падчас паставак у Беларусь тэлекамунікацыйнага абсталявання і праграмнага забеспячэння.

Усяго ў атрыманні і даванні хабараў абвінавачваюцца 16 асобаў. У хабарнікаў было канфіскавана больш за $ 1,65 млн (у тым ліку ў аблігацыях), 62 тысячаў еўраў, больш за 1 кг золата. Следства па справе КДБ завяршыў у снежні.

Hавiны
Справа Андрэя Уцюрына: частка абвінавачаных пайшла на здзелку са следствам
2020.02.12 09:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў