Суд над палітыкам Вячаслам Сіўчыкам за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі перанеслі на 10 лютага


У судзе Партызанскага раёну разгляд трэцяй адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Вячаслава Сіўчыка за парушэнне артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) перанеслі. Агулам за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі з Расеяй на палітыка склалі 5 пратаколаў, паведамляе сайт правабарончага цэнтру «Вясна».

Суддзя Наталля Дзядкова, якая разглядала справу супраць Вячаслава Сіўчыка, перанесла судовае паседжання на 10 лютага. Пры гэтым у судзе Партызанскага раёну сталіцы 6 і 7 лютага маюць адбыцца яшчэ два суды над палітыкам за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі з Расеяй.

Агулам за ўдзел у акцыях на Вячаслава Сіўчыка склалі 5 пратаколаў. 3 лютага палітык атрымаў 15 дзён арышту за ўдзел у акцыі 8 снежня, 4 лютага Вячаслаў Сіўчык атрымаў яшчэ 15 дзён арышту за ўдзел у акцыі 20 снежня.

Hавiны
Вячаслаў Сіўчык атрымаў 15 содняў. Яго чакаюць яшчэ чатыры суды
2020.02.03 18:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў