Суд над Эдуардам Пальчысам будзе закрытым


Zrzut ekranu 2016-10-05 o 14.24.17

Патрабаванне вызваліць Эдуарда Пальчыса

«Джона Сільвера» будуць судзіць у закрытым рэжыме, паведаміла ягоная жонка Вікторыя Шчукевіч.

Паводле яе, пра закрыты суд Эдуард Пальчыс даведаўся праз позву.

«Яго прызнаюць вінаватым у распальванні міжнацыянальнай варожасці за выказванні пра Расею як агрэсара і носьбіта патэнцыйнай пагрозы для незалежнасці Беларусі. А таксама вінаватым у распаўсюдзе парнаграфіі.

Ці трэба казаць, што порна-артыкул зʼяўляецца тады, калі чалавека няма за што пасадзіць, але вельмі хочацца. Прыклад Змітра Паліенкі – пацверджанне гэтаму», – напісала ў «Facebookʼу» Вікторыя Шчукевіч.

І дадала, што за зачыненымі дзвярыма адбудзецца гульня, у якой прадстаўнікі праваахоўнай ды судовай сістэмаў будуць выконваць ролю «дурных клоўнаў, якія будуць жангляваць словамі і паказваць фокусы з падменай паняткаў».

Чытайце таксама >>> Эдуарда Пальчыса перавялі на «Валадарку»

«Судовы працэс будзе закрытым, каб схаваць ганьбу і фіяска следства, пракуратуры і суда. Але пасля гэтыя людзі скончаць крыўляцца, падбяруць соплі і выпаўзуць з-за закрытых дзвярэй, каб на ўсю краіну абвесціць, што Эдуард Пальчыс экстрэміст і парнограф», – адзначыла жонка Эдуарда Пальчыса.

Разгляд крымінальнай справы заснавальніка і аўтара сайту 1863x.com Эдуарда Пальчыса Менскі гарадскі суд пачне 14 кастрычніка. За «распальванне варожасці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да шасці месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, а за «распаўсюд парнаграфіі» – пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў