Суд над блогерамі Кабанавым і Пятрухіным перанеслі


Суд задаволіў іхную просьбу ад адвакатах, і абвесціў перапынак да серады.

23 лютага міліцыя затрымала блогераў, якія запрашалі берасцейцаў у нядзелю на акцыю супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу. Яны правялі ноч у пастарунку. 25 лютага на месца яе правядзення прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек. Блогеры ў гэты час знаходзіліся ў ізалятары.

Пра тое, чаму берасцейцы незадаволеныя заводам, Сяргей Пятрухін распавёў у эфіры «Белсату».

Сёння ў судзе затрыманыя запатрабавалі адваката, суддзя задаволіў хадайніцтвы і абвесціў перапынак да серады. Блогераў адпусцілі на волю.

28 лютага а 9:30 у судзе Ленінскага раёну Берасця пачнецца суд на Кабанавым, а 10:30 – над Пятрухіным.

Кабанаў паабяцаў зрабіць у бліжэйшы час стрым пра «іхныя прыгоды».

ДД

Стужка навінаў