Суд над арганізатарамі тэрактаў 11 верасня ў Нью-Ёрку прызначаны на 2021 год


Вайсковая камісія ў ЗША прызначыла на 11 студзеня 2021 года судовае паседжанне ў дачыненні Халіда Шэйха Махамеда і яшчэ чацвярых абвінавачаных у арганізацыі тэрактаў 11 верасня, паведамляе The New York Times са спасылкай афіцыйны загад суддзі.

Амерыканскае выданне адзначае, што абвінаваўцы прасілі прызначыць дату суду па пытанні аб смяротным пакаранні яшчэ з 2012 году, але адбылося гэта толькі напярэдадні, 30 жніўня. У выпадку, калі дату не перанясуць, за восем месяцаў да старту пасяджэнняў у Кэмп-Джастіс на базе Гуантанама пачнуць выбіраць суддзяў.

Паводле інфармацыі газеты, да пачатку працэсу суддзі трэба будзе вырашыць, якія доказы будуць выкарыстаны ў ходзе судовага разбору. У наступным месяцы бок абароны паспрабуе выключыць са справы прызнанні абвінавачаных, дадзеныя агентам ФБР і ЦРУ пад катаваннямі.

Абвінавачаным інкрымінуюць падрыхтоўку тэрактаў 11 верасня 2001 года на тэрыторыі ЗША. Галоўным арганізатарам лічаць Махамеда, у той час як чацвёра ягоных саўдзельнікаў, паводле версіі следства, аказвалі дапамогу ў трэніроўках, перасоўваннях і фінансаванні.

Усіх пецярых затрымалі ў Пакістане ў 2002-2003 гадах. Пасля гэтага ЦРУ некалькі гадоў года ўтрымлівала іх у зняволенні без сувязі са светам у сакрэтнай турме, арыштаваныя скардзіліся на фізічныя катаванні і пазбаўленне сну. Менавіта праз гэтыя злоўжыванні ўладай паўстала праблема з датай пачатку суду.

Серыя тэрактаў адбылася ў Нью-Ёрку 11 верасня 2001 году, іх здзейснілі чальцы «Аль-Каіды». У выніку загінулі каля 3 тысяч чалавек.

КА belsat.eu

Стужка навінаў