575 рублёў за адно слова, якога не казаў. Асудзілі Аляксандра Любенчука


16:00. Рашэнне суддзі: 25 базавых велічыняў штрафу (575 рублёў) Аляксандру Любенчуку.

15:52. Суддзя Юрый Гарбатоўскі выдаліўся для прыняцця рашэння.

15:25. Выступае сведка Дзяніс Грыб, оперупаўнаважаны Першамайскага РАУС.

15:20. Высвятляецца, што рапарт адзінага адміністрацыйнага правапарушэння не быў зарэгістраваны ў адзінай кнізе РУУС.

15:15. Падрэз не змог узгадаць, што праводзіў вобшук (журналіста), адносна якога склаў пратакол. Суддзя спытаў, ці Любянчук нецэнзурна выразіўся у дачыненні да канкрэтнай асобы? «Не, слова мела агульны характар», – адказаў сведка.

15:05. Міліцыянт-сведка Уладзіслаў Падрэз пра Аляксандра Любенчука:

«Пытанне Любенчуку выклікала ў яго раздражненне, і ён сказаў адно нецэнзурнае слова, пазней яго паўтарыў».

20 красавіка адбываецца другі дзень судовага паседжання. Глядзіце, што адбывалася ў першы дзень:


31 сакавіка ў Менску адбыліся ператрусы ў двух офісах «Белсату». У адным з офісаў, калі ў яго ўварваліся міліцыянты, знаходзіўся Аляксандр Любянчук. Аператара, які акрэдытаваны беларускім МЗС, завезлі ў Першамайскі РУУС Менску, дзе на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях).

Паводле міліцыянтаў, Любянчук лаяўся матам.

19 красавіка суддзя Юрый Гарбатоўскі аб’явіў перапынак да 20 красавіка, бо сведкі, якія павінны былі даць паказанні, не прыйшлі на паседжанне.

belsat.eu

Стужка навінаў