Суд даручыў заплаціць менчуку, якога збіў АМАП


11 верасня суд Заводскага раёну Менску абвесціў вырак у справе збітага супрацоўнікамі АМАПу доктара Дзмітрыя Серады і ягонай сям’і. Яны звярталіся з пазовам да Міністэрства фінансаў, ГУУС Менгарвыканкаму, МУС і РУУС Заводскага раёну. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Hавiны
Суд распачаў разгляд скаргі беспадстаўна збітага міліцыянтамі Дзмітрыя Серады
2019.07.22 19:22

Суддзя задаволіла патрабаванні кампенсаваць матэрыяльную шкоду за зламаныя ўваходныя дзверы, выбітае шкло ў балконных дзвярах, затраты на лячэнне, паслугі адваката, мыта. Агульная сума кампенсацыі склала 2886 рублёў.

Як адзначыў юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Павел Сапелка, які дапамагаў Дзмітрыю Серадзе, такое рашэнне суду закладае падмурак для прыцягнення да крымінальнай адказнасці тых супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу, які ўжылі неправамерную моц і спецсродкі пры затрыманні менчука.

Аб’ектыў
Педыятр супраць амапаўцаў. Суд аднавіў правяранне ў справе збіцця Дзмітрыя Серады
2019.09.10 22:01

У жніўні 2016 году ў кватэру Дзмітрыя Серады ўварваўся АМАП. Пры гэтым сілавікі выбілі ўваходныя дзверы і шкло балконнай дзверы ў кухні. Дзмітрыя паклалі тварам на падлогу, заламалі рукі за спіну, апранулі кайданкі. Затым міліцыянты працягнулі збіваць менчука ў машыне па дарозе ў РАУС. І толькі на наступным дзень, пасля содняў утрымання ў пастарунку, следчы высветліў, што ў дачыненні да затрыманага «няма падставаў для далейшага ўтрымання яго пад вартай».

Пасля гэтага Дзмітрый Серада пачаў складаць скаргі на дзеянні АМАПу і патрабаваў завесці крымінальную справу на сілавікоў. Пракуратура пасля некалькіх адмоваў усё ж завяла крымінальную справу, аднак ніякіх зменаў гэта не прынесла – нікога з супрацоўнікаў АМАПу не прыцягнулі да адказнасці.

Аб’ектыў
Дзіцячаму лекару талакой збіраюць грошы на суды
2019.07.30 21:47

У выніку Дзмітрый Серада звярнуўся ў суд.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў