Суд аштрафаваў затрыманых на Курапацкай варце Севярынца і Аннянкова


Суд пакараў Паўла Севярынца і Сяргея Аннянкова за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Павел Севярынец асуджаны на 49 базавых велічыняў (1200 рублёў, 50 капеек), Сяргей Аннянкоў – 38 базавых велічыняў (931 рубель).

На судзе затрыманыя сведчылі, што ніякага непадпарадкавання не было. Тым больш, што затрымалі палітыкаў супрацоўнікі ДАІ. Але суддзя вырашыў іначай.

Палітыкаў затрымалі 12 снежня каля Курапатаў. Ноч яны правялі ў ізалятары УУС Менскага раёну на вуліцы Францыска Скарыны ў Менску.

Пасля суда палітыкаў адпусцілі.

Абарона Курапатаў сёлета трывае з пачатку чэрвеня. Актывісты стаяць ля брамы рэстарацыі «Поедем, поедим» і патрабуюць яе ліквідацыі, бо літаральна ў 50 метрах ад забаўляльнай установы знаходзіцца месца сталінскіх расстрэлаў. Суды неаднаразова каралі абаронцаў Курапатаў штрафамі і арыштамі – усяго было заведзена больш сотні адміністратыўных справаў.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў